Сапраўдныя: Крысціна Бандурына

жаночыя гісторыі пра Мазыр, мастацтва i рэчаiснасць
Перш за ўсё я - чалавек. Мала хто гэтым можа пахваліцца, але я без асаблівай сціпласці магу. Калі сказаць, што я паэтка і рэдактарка паэзіі, можна зразумець, што мой свет укладаецца ў літаркі і тэксты, ад якіх мяне часта ванітуе, калі я не магу чытаць ні навіны, ні паэзію, але гэта адзінае, што я ўмею.
Звыклае знікла.
На месцы звычайнага пуста: тлустым прочыркам
імёны і прозвішчы —
крэсляць з затоенай злосцю, схаванай нянавісцю.
На першую кнігу ён паўплываў дакладна - кантэкст Мазыра. У мяне было шмат злосці на гэты горад, болю. Да гэтага года я не магла неяк прымірыцца і дараваць гэтаму гораду асабістую гісторыю, таму з'явіліся некаторыя вершы. Жыхары Мазыра не будуць мне ўдзячны за маю творчасць. Прымірыцца з Мазыром і зноў убачыць, што ён класны мне дапамаглі блізкія людзі. І мяне адпусціла.
Заўсёды сумныя ўспаміны. Квінтэссенцыя застою, час застыў. Ён нікуды не рухаецца. Кожны год адно і тое ж.
Горад страхаў.
Твае вуліцы, як у літаргічным сне, дзе каторы год круцяць адно і тое ж кіно.
Цікава назіраць за сабой. Трансфармацыя была ў пэўны перыяд, калі я зразумела: што б я не сказала, гэтага было б ўсё роўна мала, таму я маўчала. Зразумела, што не хачу каб гэта было кан'юнктурай, мне гэта не патрэбна.
Мне патрэбна, каб у вершах было каханне. Калі гэта называюць паэзіяй, творчасцю, высокай матэрыяй - раздражняе страшна. Я лічу гэта тэкстамі, я не ведаю, насамрэч, што такое верш. Любы тэкст - гэта чарнавік яго з часам можна змяніць так, як змяняешся ты.
Гэта быў цыкл "Запаветы", дзе напрыканцы я сказала ў адным з вершаў: я люблю цябе, мама. Я магу ўсё на свеце, але не магу ёй сказаць, што я яе люблю. Я пабачыла, што мама плача і зразумела, што больш ніколі мая мама нічога не прачытае з маіх вершаў.
Сапраўдныя - гэта серыя аўдыёвізуальных партрэтаў жанчын, якія ўвабралі ў сябе атмасферу горада, у якім яны выраслі, але ўжо ніколі ня вернуцца. Мастачкі, рэжысёркі, паэткі разважаюць пра пачуццё Мазыра і рэчаіснасць.
Нажимая на кнопку, вы даете согласие на обработку персональных данных и соглашаетесь c политикой конфиденциальности
Made on
Tilda