2022
адукацыйная праграма


Калі цяжка ідзеш па дарозе, і, здаецца, што ў выніку нікуды не дойдзеш, ты заўсёды можаш прыйсці да Бога. Ён будзе цябе чакаць нават за самымі непрыемнымі дзвярыма ў тваім жыцці.

Зміцер Лапуста
Гэтыя дзверы ў Мазыры ўвасабляюць маё мінулае, у якое я хачу зазірнуць. У мінулае маёй сям'і. Заўсёды цікава пачуць пра лёс сваякоў, калі расказваюць бацькі ці бабуля. Прынамсі, прабабуля маёй прабабулі жыла ў Мазыры, а колькі пакаленняў да яе, цікава. Цікава, чым яны займаліся, ці ўмелі маляваць, ці гралі на музычных інструментах. Цікава бліжэй пазнаёміцца з сабой праз мінулае, праз тое мінулае, калі яшчэ не жылі ні бабулі мае, ні дзядулі. На жаль, у Мазыры ня вельмі развіта функцыя 3д вуліц, так што, шчыра кажучы, я шукала хоць якія-небудзь адносна старыя дзверы, таму што вуліца маіх даўніх продкаў сфатаграфаваная толькі зверху.

Вераніка Літвін
Доўгі час я знахожуся ў стане, калі немагчыма выехать за мяжу. Акрамя гэтага многія мае знаёмыя на сённяшні дзень пераехалі ў іншыя краіны свету. Я сумую, але ж не магу іх наведаць. Я папрасіла даслаць іх прыблізнае размяшчэнне зараз. Праз Google мапы знайшла гэтыя дзверы і такім чынам мы сталі трошкі бліжэй.

Наталля Трэніна
У адным з заданняў курса Вольгі было выдаленае падарожжа па свеце. І яна згадала, што звычайна ёсць два шляхі: альбо чалавек шукае новае месца, альбо выбірае шлях па пракладзенай дарожцы. Я абрала другое. Усё дзяцінства ўлетку ездзіла ў Ірландыю, і таму што не была там даўно, я вырашыла наведаць месца, дзе праводзіла свой адпачынак. Мае ірландцы даўно адтуль з'ехалі і я не магла знайсці стары адрас. Тады я заварыла сабе кавы і вырашыла, так бы мовіць, атрымліваць асалоду ад працэсу падарожжа без плана. Я знайшла горад, павандравала па знаёмых вуліцах, але адразу знайсці свой дом не атрымалася. Тады я, як у рулетцы, пачала тыкаць розныя вуліцы і да майго здзіўлення патрапіла на яе. Гэта, вядома, нейкі дзіўны момант. Адразу месца я не пазнала, ішла па вуліцы ў Google maps і натыкнулася на велізарную чарэшню, яна ўся была ў ружовых колерах. Я бачыла яе з акна свайго пакоя. Гэта было так грандыёзна, я знайшла дом, у якім прайшло маё дзяцінства. Ва ўмовах, калі ты абмежавана ў падарожжах, атрымаць гэтыя эмоцыі было выдатна.

Кацярына Корж
Дзверы Южнай Карэі. Я знайшла свае дзверы і хацела б пажыць некаторы час за імі.

Вікторыя Шэўка
Аляксандр Карповіч

Першае фота - маё жаданне пайсці ад цяжару сучаснасці, трапіць у рай, я купіўся на прыгожы малюнак. Бразілія, акіян. Мяркую, на пару дзён рай мог бы выглядаць так.
Разумею, рай не знадворку, а ў душы. І час падумаць пра жыццё. Вялікасць прыроды і месца яднання з Богам, месца пачатку і канца. Фарэрскія астравы.
Чалавек - нішто. І яго свет, яго побыт, яго хата - нідзе. Ёсць імгненне, каб падняць вочы, і душа ляціць, як Ікар. Аблокі і месяц.
Агнявая зямля. Мора і пустэльня. Холад і бязмежны абшар. Хата для малітвы, для ўз'яднання сэрца і розуму. Цела больш не патрэбна. Перараджэнне.
Куратарка праекту, digital: Палей Ганна
Экспертка, аўтарка курса "(Не) цікавей сцяны і стула": Бубіч Вольга
Удзельнікі праграммы: Кацярына Корж, Вераніка Літвін, Вікторыя Шэўка, Аляксандр Карповіч, Зміцер Лапуста, Вольга Турло, Вераніка Песенка, Наталля Трэніна.

Праект стаў магчымым дзякуючы падтрымцы Artonist.
Made on
Tilda