2022
адукацыйная праграма


Кожны дзень мы глядзім у вокны. Кожны дзень я пільна і падоўгу гляджу ў вокны. Раніцай - каб зарыентавацца па надвор'і. Па дарозе на працу, у трамваі, любуюся лясамі і палямі. Нават на працы ў прамысловай зоне, я магу замедытаваць гледзячы ў акно на забойна прыгожы дым з труб заводаў… Увечары, не спяшаючыся вяртаючыся дадому, гляджу ў чужыя зашклёныя жыцці, уяўляю, як утульна там, якая духмяная гарбата і цёплы плед, якая захапляльная кніга або рызыка вакол шахматнай дошкі. Асноўнае маё акенца - вочы ў адлюстраванні. Безліч пытанняў ляціць. Менш адказаў вяртаецца. Хто я і навошта я. Сапраўды я ці не вельмі… свяці, маё святло.

Вераніка Літвін.
Здымаючы элементы сваёй прасторы я зразумела, што адны мяне супакойваюць, а іншыя раздражняюць. Забытая да сканчэння стагоддзяў бручка, брудны посуд, раптам разбітая цацка напоўнілі мяне да краёў і я вырашыла паказаць сваю запальчывасць.

Кацярына Корж.
Яснасць не дае спакою. Яна толькі малюе контур згусцелых над табой аблокаў.

Дзмітры Лапуста.
У кішэнях майго паліто аказваліся кавалачкі ўсяго, чым быў напоўнены мой дзень.

Вікторыя Шэўка.

Куратарка праекту, digital: Палей Ганна
Экспертка, аўтарка курса "(Не) цікавей сцяны і стула": Бубіч Вольга
Удзельнікі праграммы: Кацярына Корж, Вераніка Літвін, Вікторыя Шэўка, Аляксандр Карповіч, Зміцер Лапуста, Вольга Турло, Вераніка Песенка, Наталля Трэніна.

Праект стаў магчымым дзякуючы падтрымцы Artonist.
показать еще
Made on
Tilda